Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер

аб правядзенні заключных імпрэзаў IX Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” (23 – 26 чэрвеня 2016 г) Печать
20.07.16 08:02

І Н Ф А Р М А Ц Ы Я
аб правядзенні заключных імпрэзаў IX Рэспубліканскага фестывалю
фальклорнага мастацтва “Берагіня” (2326 чэрвеня 2016 г)

З 23 па 26 чэрвеня  2016 года ў г.п. Акцябрскі Гомельскай вобласці адбыўся IX Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня”. Фестываль праводзіўся на падставе Палажэння “Об организации и проведении на территории Республики Беларусь фестивалей, конкурсов, форумов, праздников и пленеров, финансируемых из республиканского и (или) местных бюджетов», зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 года № 263 і ў адпаведнасці з Палажэннем аб рэспубліканскім фестывалі фальклорнага мастацтва “Берагіня, зацверджаным Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 9 ад 05. 03. 2008 года” з мэтай захавання, падтрымкі, актуалізацыі і папулярызацыі рэгіянальнай і лакальнай традыцыйнай нематэрыяльнай і матэрыяльнай культурнай спадчыны беларусаў і меў наступныя задачы:

• выяўленне і вяртанне ў практыку разнастайных форм народнай танцавальнай, песеннай, інструментальнай, вусна-апавядальнай культуры, рамесніцкіх традыцый свайго краю;

• далучэнне дзяцей, падлеткаў, навучэнскай і працоўнай моладзі, жыхароў краіны старэйшага пакалення да аўтэнтычных форм народнага мастацтва шляхам вуснага пераймання.

• фарміраванне каштоўнасных арыенціраў і грамадскай думкі ў кірунку ўсведамлення значнасці традыцыйнага мастацтва ў сістэме беларускай нацыянальнай і сусветнай культуры.

Заснавальнікамі  і арганізатарамі ІХ рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Акцябрскага райвыканкама, Грамадскае аб’яднанне “Беларускі фонд культуры”. Сёлета фестываль праходзіў пры падтрымцы нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА ў Рэспубліцы Беларусь.

Заключны тур Фестывалю праводзіўся ў два этапы. Першы – з 15 студзеня па 10 лютага 2016 года –– прагляд відэаматэрыялаў, прадстаўленых кандыдатамі на ўдзел у заключным туры, другі этап – фінал фестывалю (23––26 чэрвеня 2016 г).

“Берагіня” – унікальны і самабытны фестываль у краіне, які за перыяд свайго існавання пераўтварыўся ў важную падзею культурнага жыцця Беларусі.

У заключных мерапрыемствах прынялі ўдзел лепшыя дзіцячыя і маладзёжныя фальклорныя калектывы і аўтэнтычныя гурты Рэспублікі Беларусь, а таксама самабытныя моладзевыя калектывы з Сербіі, Чэхіі, Польшчы, Расіі, Літвы. У фестывалі прыняла ўдзел каля 900 чалавек.

Дзіцячыя калектывы былі  прадстаўлены Мінскай, Гомельскай, Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай вобласцю і г. Мінскам. Аўтэнтычныя гурты былі прадстаўлены Брэсцкай, Гродзенскай, Гомельскай, Магілеўскай вобласцю.

Акцябрскі раён, як гаспадар фестывалю прадставіў на конкурс два дарослыя (фальклорны гурт “Перазвоны” ДУК “Центр культурна-дасугавай дзейнасці Акцябрскага раёна” в. Гаць і аўтэнтычны гурт “Купалінка” Пратасаўскага сельскага дома народнай творчасці), два дзіцячыя калектывы (узорны фальклорны ансамбль “Рудабельскія зорачкі” ДУК “Акцябрскі цэнтр дасуга”, дзіцячы фальклорны калектыў “Праменьчыкі” ДУК “Акцябрская школа мастацтваў”).

У якасці гасцей на фестываль былі запрошаны фальклорны гурт “Берагіня” Дзяржаўнай установы адукацыі “Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна” Мінскай воблаці, узорны фальклорны ансамбль “Калыханка” Міханавіцкага Дома фальклору Мінскага раёна Мінскай вобласці, узорны фальклорны ансамбль“Некрашынка” Валосавіцкага сельскага  дома народнай творчасці Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці, узорны калектыў “Цярэшкавы Шчодрыкі” Дзяржаўнай установы культуры “Рассветаўскі культурна-спартыўны цэнтр Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці, фальклорны гурт “Расіца” Сароцкага сельскага Дома культуры Любанскага раёна Мінскай вобласці, “Tалака” ансамбль беларускай музыкі кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Падчас заключных імпрэзаў на базе Дзяржаўнай установы культуры “Цэнтр гісторыі і культуры Акцябрскага раёна” дзейнічала выстава “Беларускія народныя музычныя інструменты”, у якой былі выкарыстаны калекцыі народных музычных  інструментаў майстраў Наўгародскага Аляксандра Сцяпанавіча, Сарнаўскага Аляксандра Якаўлевіча, Багдановіча Васілія Рыгоравіча, Бяжкова Дзмітрыя Гаўрылавіча, Галайдзенка Віктара Уладзіміравіча, Дашкевіча Валянціна Васільевіча.

Выстава “Вясельныя строі Рудабельшчыны і ваколіц” была прадстаўлена калекцыямі “З уласнага куфэрка” Бандарэнка Марыі Майсееўны г.п. Акцябрскі, Бялько Анастасіі Іванаўны в.Пружынішчы, Сілівончык Веры Леанідаўны, в. Пратасы Акцябрскі раён, калекцыя ДУК “Акцябрскі раённы дом рамёстваў”).

У ходзе правядзення фестывалю адбылася прэс-канферэнцыя з арганізатарамі, у якой прынялі ўдзел журналісты рэспубліканскіх, абласных і мясцовых сродкаў масавай інфармацыі, удзельнікі і госці фестывалю. У ходзе прэс-канферэнцыі былі адзначаны асаблівасці IX Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”.

Пасля завяршэння прэс-канферэнцыі IX Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня”, адкрылі ўрачыстым канцэртам “Вітаем, фестываль” з удзелам замежных калектываў – гасцей.

У рамках пасяджэння клуба “Традыцыя. Рэгіянальныя практыкі” кіраўнікамі і ўдзельнікамі калектываў праводзіліся майстар – класы па народных спевах, танцах, гульнях.

У XIII Рэспубліканскім конкурсе пар-выканаўцаў народных побытавых танцаў прынялі ўдзел 102 танцавальныя пары ў пяці ўзроставых катэгорыях А (9–12 год), Б (13–16 год), В (17–25 год), Г (26 – 50год), Д (ад 51 года). Удзельнікам было прапанава 40 танцаў. Выступленне танцавальных пар ажыццяўлялася пад акампанемент музычнага інструментальнага ансамбля “Руднянскія музыкі” Акцябрскага раёна пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Бяжкова.

Былі вызначаны пераможцы (фіналісты VІ, V, ІV ступені (15 пар) і лаўрэаты III , II, I ступені) . Лаўрэаты ІІІ ступені:

Узроставая група 9-12 год: Асадчы Юрый, Ляшкова Ксенія, удзельнікі ўзорнага фальклорнага ансамбля “Праменьчыкі” ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў г.п. Акцябрскі” Гомельская вобласць

Узроставая група 13 – 16 год: Філімонцаў Яўгеній, Гарбунова Алеся, удзельнікі калектыву “Весялуха”, Васільеўскага  сельскага  клуба  Добрушскі  раён , Гомельская вобласць

Узроставая група 17 – 25 год: Рыбянкоў Дзяніс, Сіманкова Анастасія, удзельнікі народнага ансамбля песні, танца і музыкі “Спадчына” ДУК “Кармянскі цэнтр культуры і вольнага часу” Гомельская вобласць

Узроставая група  26 -50  год: Кухарчык Ігар , Суботка Таццяна, удзельнікі ўзорнага танца “Верасок” ДУК “Капаткевіцкі гарадскі дом культуры” Гомельская вобласць

Узроставая група 51 год і вышэй: Адаміч Васіль, Вабішчэвіч Галіна, удзельнікі народнага ансамбля народнай песні, музыкі і танца “Лявоніха ” ДУК “Капаткевіцкі гарадскі дом культуры” Гомельская вобласць

Лаўрэаты ІІ ступені:

Узроставая група 9 - 12 год: Кісялёў Арсеній, Бакун Вераніка, удзельнікі ўзорнага ансамбля танца “Верасок, ” ДУК “Капаткевіцкі гарадскі дом культуры” Гомельская вобласць

Узроставая група 13 – 16 год: Сядзько Яугеній, РудкоўскаяЛюбоў, удзельнікі фальклорнага калектыву  “Мілавіца” Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі  “Ветразь”г. Мінск

Узроставая група 17 – 25 год: Говар Аляксандр, Артамонава Ксенія, удзельнікі ўзорнага ансамбля танца “Верасок, ” ДУК “Капаткевіцкі гарадскі дом культуры” Гомельская вобласць

Узроставая група  26 -50  год: Гайкевіч Сяргей, Новікава Галіна, удзельнікі фальклорнага ансамбля “Расіца” Сароцкага СДК Любанскі  раён, Мінская вобласць

Узроставая група 51 год і вышэй: Барсукоў Іван , Чаравацюк Алена, удзельнікі народнага ансамбля народна – побытавага танца “Ойра” Уваравіцкага гарадскога дома культуры Буда – Кашалёўскі раён,  Гомельская вобласць

Лаўрэаты І ступені:

Узроставая група 9 - 12 год: Еўдакімовіч Уладзіслаў, Еўдакімовіч Васіліна,  удзельнікі  ўзорнага  ансамбля  беларускай песні  і музыкі “Лянок”  Пратасевіцкай дзіцячай школы мастацтваў Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць

Узроставая група 13 – 16 год: Дайнека Ілля, Ляпко Валерыя, удзельнікі ўзорнага  фальклорнага  ансамбля “Праменьчыкі” ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў г.п. Акцябрскі”

Узроставая група 17 – 25 год: Мігаленя Вячаслаў, Драбудзька Алена, удзельнікі ўзорнага фальклорнага ансамбля “Верабейкі”Любанскі раённы цэнтр культуры, Мінская вобласць

Узроставая група  26 -50  год: Ігнаценка Іван, Захаранка Вольга, удзельнікі народнага ансамбля песні, танца і музыкі “Спадчына” ДУК “Кармянскі цэнтр культуры і вольнага часу”, Гомельская вобласць

Узроставая група 51 год і вышэй: Жаўняк Сяргей, Якіменка Ларыса, удзельнікі ансамбля народнага побытавага танца “Ойра” Уваравіцкага гарадскога дома культуры Буда-Кашалёўскага  раёна”, Гомельская вобласць.

Дапаўненнем да праграмы фестывалю сталі ўпершыню арганізаваныя І Рэспубліканскі конкурс музычных інструментальных капэл (ансамбляў) традыцыйнага складу “Дудар” і конкурс салістаў на лепшае выкананне беларускіх традыцыйных народных танцаў: “Мікіта”, “Жабка”, “Чобаты”. У конкурсе салістаў прыняла ўдзел 65 выканаўцаў. Былі вызначаны пераможцы (фіналісты VІ, V, ІV ступені (9 салістаў) і лаўрэаты III , II, I ступені).

У намінацыі “Жабка”

Лаўрэат  ІІІ ступені Яшчанка Максім, удзельнік  фальклорнага гурта “Этнасуполка”   г. Мінкс, БДУКМ

Лаўрэат ІІ ступені Говар Аляксандр, удзельнік ўзорнага ансамбля танца “Верасок” Капаткевіцкі гарадскі  дом культуры Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць

Лаўрэат І ступені Кіселёў Арсеній, удзельнік ўзорнага ансамбля танца “Верасок” Капаткевіцкі гарадскі  дом культуры Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць

У намінацыі “Чобаты”

Лаўрэат ІІІ ступені Яшчанка Максім, удзельнік фальклорнага гурта “Этнасуполка” г. Мінкс, БДУКМ

Лаўрэат ІІ ступені Выскварка Арына, удзельніца ўзорнага фальклорнага ансамблья “Верабейкі” Любанскі раённы цэнтр культуры, Мінская вобласць

Лаўрэат І ступені Масібут Ілля, удзельнік фальклорнага гурта “Этнасуполка” г. Мінкс, БДУКМ

У намінацыі “Мікіта”

Лаўрэат ІІІ ступені Смоліна Марыя, удзельніца ўзорнага ансамбля народнага танца “Рамонак” Г. Мінск СШ № 168

Лаўрэат ІІ ступені Говар Аляксандр, удзельнік  ўзорнага ансамбля танца “Верасок” Капаткевіцкі гарадскі  дом культуры Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць

Лаўрэат І ступені Ляпко Валерыя, удзельніца ўзорнага фальклорнага  ансамбля “Праменьчыкі” ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў г.п. Акцябрскі”Акцябрскі раён, Гомельская вобласць

Конкурс капэл праходзіў упершыню (раней “інструментальныя” намінацыі далучаліся да турніру калектываў). Удзельнікі паказалі праграмы “Ансамблевае выканальніцтва” (да 5 чалавек; з выкарыстаннем інструментаў: дуда, скрыпка, цымбалы, труба, кларнет, гармонік ці акардэон, барабан ці бубен); “Траіста музыка” (дуда, скрыпка, барабан ці бубен);“Сольнае выканальніцтва”: дуда, скрыпка, цымбалы. У конкурсе прынялі ўдзел 4 музычныя капэлы: інструментальная капэла ўзорнага фальклорнага калектыву “Знічка”Дзяржаўнай установы адукацыі “Палатоўскі дзіцячы сад - сярэдняя школа Полацкага раёна”, “Гулянок” узорны ансамбль народнай музыкі Дзяржаўнай установы адукацыі “Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя М.К.Агінскага”, “Капэля з –пад гаю” г. Мінск, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, музычная капэла ўзорнага фальклорнага гурта “Вянок”  Ракаўскага цэнтра народнай творчасці Валожынскага раёна Мінскай вобласці, апошняя капэла і стала лаурэатам конкурса.

Удзельнікі і госці фестывалю акрамя абавязковых выступленняў у конкурсах (аглядах, канцэртах-прэзентацыях) прымалі ўдзел у па-за конкурсных мерапрыемствах, зводных канцэртах, выязжалі з сольнымі праграмамі ва ўстановы культуры Акцябрскага і Любанскага раёнаў. Так у Любанскім раёне пабываў народны хор Муніцыпальнай бюджэтнай установы культуры муніцыпальнай адукацыі горада Краснадар“Елізавецінцы” “Сельскі дом культуры і спорту станіцы Елізавецінскай”.

VII “Турнір дзіцяча-маладзёжных фальклорных калектываў” складаўся з наступных праграм і намінацый:

- “Прэзентацыя-візітоўка” (да 15 хвілін): паказ рознажанравай творчасці з абавязковым уключэннем у праграму: карагода, кадрылі (ці шматкаленнага танца тыпу кадрылі), імправізацыйнага танца, найгрыша ў ансамблевым выкананні, твора народнай прозы (на выбар:  казка, легенда, паданне, былічка, вусны бытавы расказ).

- “Песенная творчасць”. Намінацыі: “Ансамблевыя спевы” (4–8 асоб), “Ансамблевыя мужчынскія спевы” (3 асобы.), “Сольныя спевы”.

Упершыню ў турнір быў дабаўлены паказ фрагмета абрадавага дзеяння “Традыцыйнае вяселле” з уключанымі ў яго песнямі, інструментальнай музыкай, танцамі, атрыбутыкай, моўным кампанентам (прыказкі, прымаўкі, вясельныя прыгаворы, пажаданні і г.д), касцюмам.

-“Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”.  Складалась з трох частак: “выстаўка ДПМ” (“хатняе заданне”). На выстаўку прадстаўлялісь калекцыі і асобныя вырабы, створаныя непасрэднымі ўдзельнікамі калектываў на працягу 2014 — 2016 гг.:  вышыўка, карункапляценне, ткацтва, вырабы з прыродных матэрыялаў (салома, лаза, карані, чарот, бярэста, лыка і інш.), ганчарства, кавальства, разьба па дрэве, выцінанка і інш.

- ”Прэзентацыя выстаўкі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва”;

-“Адкрытыя конкурсы на лепшы выраб”. ♦ Выраб з саломы –– дзявочы вянок. ♦ Выраб з прыродных матэрыялаў —- падстаўка для посуду, хлебніца, фруктоўніца (на выбар канкурсанта). ♦ Выраб пояса — дзіцячы пояс. ♦ Выразанне выцінанкі – фіранкі на акно (да 40 хвілін).

Фальклорныя калектывы прадстаўлялі праграмы, якія былі скіраваны на змястоўнае раскрыццё мастацкіх традыцый менавіта сваёй мясцовасці: адноўленыя і бытуючыя ўзоры каляндарнага і сямейна-абрадавага цыклаў (песні вясны і лета, вяселля і хрэсьбін), пазаабрадавыя песні, карагоды, народныя танцы (сольныя, парныя, тройкамі, парна-гуртавыя, сольна-гуртавыя і інш.), гульні, інструментальная музыка, творы празаічных жанраў і інш.

У конкурсе прыняла ўдзел 8 дзіцячых калектываў. Лаўрэата III ступені ўзорны фальклорны ансамбль “Праменьчыкі” ДУА “Дзіцячая школа мастацтва г.п. Акцябрскі”,  Гомельская вобласць, лаурэат II ступені ўзорны фальклорны ансамбль “Рудабельскія зорачкі” Акцябрскага цэнтра вольнага часу  Гомельская вобласці, лаурэат I ступені ўзорны фальклорны гурт “Вянок” Ракаўскага цэнтра народнай творчасці  Валожынскі раён

З 30 калектываў – удзельнікаў фестывалю 7 былі замежнымі - віленскі дзіцячы і моладзевы фальклорны гурт“РЭКЕТУКАС” г. Літва, студыя традыцыйнага фальклору пры Музеі малой бацькаўшчыны ў Студзіводах “Жэмэрва” г. Польшча, народны хор Муніцыпальнай бюджэтнай установы культуры муніцыпальнай адукацыі горада Краснадар“Елізавецінцы” “Сельскі дом культуры і спорту станіцы Елізавецінскай” і народны самадзейны калектыў, фальклорны ансамбль “Лазоры” Расія, KUD “ELEKTROPORCELAN” г. Аранджэловац, KUD “ZLATIBOR”г. Чаеціна Сербія. Замежныя калектывы прынялі ўдзел у намінацыі “Песенная творчасць”, дзе прэзентавалі сваю творчасць гледачам і экспертнай радзе. Усе калектывы сталі лаўрэатамі фестывалю.

У гэтай жа намінацыі адбылася прэзентацыя мастацкіх праграм аўтэнтычных гуртоў. Самабытнасць і адметнасць выканаўчага стылю прадэманстравалі народны фальклорны калектыў “Вытокі” Дзятлавіцкага цэнтральнага сельскага Дома культуры Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці, народны ансамбль песні “Казлоўшчынскі дом культуры” Дзяржаўнай установы культуры “Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці, фальклорны гурт “Купалінка” Пратасаўскага сельскага дома народнай творчасці Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці, народны фальклорны калектыў “Таняжанка” Тонежскага сельскага дома культуры Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці, народны фальклорны гурт “Вербіца” Іваноўскага сельскага дома культуры Хоцімскага раёна Магілеўскай вобласці, фальклорны гурт “Перазвоны” Дзяржаўнай установы культуры “Центр культурна- дасугавай дзейнасці Акцябрскага раёна” Гомельскай вобласці. Усе калектывы сталі лаўрэатамі фестывалю.

У рамках фестывалю традыцыйна адбылося ІХ Рэспубліканскае народнае свята “Рудабельскае Купалле” у праграме якога адбылося пляценне вянкоў, купальскае шэсце, містэрыя Купальскага агню з удзелам творчых калектываў і калектываў гасцей, інтэрактыўная фальклорна – танцавальная вечарына “Сябрына”.

IX Рэспубліканскае свята народнай творчасці “Рудабельскі кірмаш” было напоўнена конкурснай праграмай – прэзентацыяй народных строяў “Традыцыя і сучаснасць”.

Касцюмы ўдзельнікаў фестывалю ўяўлялі сабой шматлікія варыянты арыгіналаў або копій традыцыйных народных касцюмаў сваёй мясцовасці. Дыпломам Лаўрэата ІІІ ступені адзначаны ўзорны фальклорны ансамбль “Праменьчыкі” Дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая школа мастацтваў г.п. Акцябрскі” Гомельскай вобласці, дыпломам Лаўрэата ІІ ступені фальклорны калектыў “Мілавіца” Дзяржаўнай установы адукацыі “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г.Мінск, дыпломам Лаўрэата І ступені ўзорны фальклорны гурт “Вянок” Ракаўскага цэнтра народнай творчасці” Валожынскага  раёна Мінскай вобласці.

У конкурснай праграме “Рэгіянальныя падворкі” прынялі ўдзел спецыялісты ДУК “Акцябрскі раённы дом рамёстваў” Ацябрскі раён Гомельскай вобласці, ДУК “Рэчыцкі цэнтр рамёстваў” Рэчыцкі раён Гомельскай вобласці, ДУК “Цэнтр нацыянальных культур і рамёстваў” г. Мазыр Гомельскай вобласці, падвор’і ўстаноў культуры Калінкавіцкага і Жыткавіцкага раёнаў, ДУК “Светлагорскі раённы дом рамёстваў”, народныя майстры, спевакі, музыкі ўстаноў культуры Акцябрскага сельвыканкама, Ламавіцкага сельвыканкама, Любанскага і Валосавіцкага сельвыканкамаў, Краснаслабодскага і Парэцкага  сельвыканкамаў, Пратасаўскага   сельвыканкама.

Лаўрэат ІІІ ступені Уборкаўскі цэнтр рамёстваў Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці, Лаўрэат ІІ ступені падвор’е установы культуры Краснаслабодскага сельвыканкама Акцябрскага раёна, Гомельскай вобласці, лаўрэат І ступені Дзяржаўная ўстанова культуры “Акцябрскі раённы дом рамёстваў”  г.п.Акцябрскі Гомельскай вобласці

У рамках мерапрыемстваў фестывалю адбыўся рэспубліканскі конкурс на лепшую даследчую працу пад дэвізам “Адкрыццё” і на лепшы аповед пра творчасць носьбітаў і пераемнікаў традыцыйнай культуры пад дэвізам “Спадчына”.

Дыпломам Лаўрэата за даследчую працу пад дэвізам “Адкрыццё” адзначаны работы:

“Легенда пра гару Калыску або Зачараваны скарб”. Аўтар: Радзіхоўская Ірына Георгіеўна (18 гадоў), студэнтка 1-га курса філалагічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава;

“Фразеалагізмы – “самародкі, самацветы роднай мовы, залацінкі народнай мудрасці”. Аўтар: Быхан Наталля Аляксандраўна, вучаніца 11 класа Дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Акцябрская раённая гімназія” Акцябрскага раёна, Гомельскай вобласці;

“Духоўнае багацце нашых продкаў”. Аўтар: Скачок Ангеліна Вітальеўна, вучаніца 10 класа Дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 2 г.п. Акцябрскі” Акцябрскага раёна, Гомельскай вобласці.

Дыпломам Лаўрэата за лепшы аповед пра творчасць носьбітаў і пераемнікаў традыцыйнай культуры пад дэвізам “Спадчына”.

“Паданні Палатоўскага краю”. Аутар: Халяўкіна Вераніка Аляксандраўна, вучаніца 11 класа Дзяржаўнай установы адукацыі ”Палатоўская дзіцячы сад-сярэдняя школа Полацкага раёна”, Віцебскай вобласці;

“Радавод Пугач Марыі Рыгораўны”. Аўтар: Фіцнер Валерыя Алегаўна, вучаніца 9 класа Дзяржаўнай установы адукацыі “Парэцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа” Акцябскага раёна, Гомельскай вобласці;

“Калі Бог злучыць, то ніхто не разлучыць, або Жодзішкаўскае вяселле ў кантэксце часу”. Аутар: Дудзінская Юлія Вітальеўна (16гадоў), удзельніца ўзорнага фальклорнага гурта “Нальшчаначка” дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Жодзішкаўскі яслі-сад-сярэдняя школа” Смаргонскага раёна, Гродзенскай вобласці.

У рамках фестывалю прайшлі рыцарскія спаборніцтвы з удзелам Мазырскага рыцарскага клуба “Шатун”, адбыўся канцэрт фольк – гурта “Палац”(мастацкі кіраўнік Алег Хаменка).

Як вынік працы пад час кругла стал была разгледжана канцэпцыя і прынята рэзалюцыя круглага стала “Фестывальны фальклорны рух “Берагнія”: здабыткі і перспектывы”.

Арганізацыйна – метадычным аддзелам распрацаваны і выдадзены зборнікі “Традыцыйнае вяселле Рудабельскага краю”, “Народная проза Рудабельшчыны”, “Рудабельская кухня”.