Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер

коллективы
Аўтэнтычны гурт “Шчадрухі” Печать
18.04.18 14:43

 

“Шчадрухі”

аўтэнтычны гурт

Забалацкага сельскага клуба Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці,

Мастацкі кіраўнік Тукач Галіна Іванаўна

Аўтэнтычны гурт “Шчадрухі” створаны ў 1974 годзе сваёйтворчасцю шчодра дзеліцца з гледачамі як сваёй вёскі, так і раёна.

Гурт неаднаразовы ўдзельнік Рэгіянальнага фестываля фальклорнага мастацтва “Берагіня” (г.п. Акцябрскі, 1999, 2002, 2004 г.), фестываля народнай творчасці “Палескі трохкутнік” (г. Глуск, 2002 г.), абласнога агляду – конкурсу сельскай мастацкай самадзейнасці “Беларусь - мая песня” (г. Калінкавічы, 2002 г.).

У 2004 годзе гурт прыняў удзел у здымках тэлефільма “Шчодрыкі ў Забалацці”. Аб дзейнасці калектыва напісана шмат нарысаў у раённай газеце “Чырвоны Кастрычнік”.

З самага пачатку існавання калектыва і да сённяшняга дня, шмат чаго змянілася. На змену ранейшым удзельніцам, якія па свайму сталаму ўзросту ўжо не могуць спяваць, калектыў папоўнілі больш маладзейшыя аматары народнай песні.

З 2017 годагурт аднавіў сваю дзейнасць, зараз у ім 10 жанчын, усе яны жыхаркі вёскі Забалацце. З ранейшага складу засталася толькі адна - Прыдыбайла Зінаіда Паўлаўна – з’яўляецца носьбітам народных традыцый, знае вялікую колькасць мясцовых песень, танцаў, абрадаў, якія перадае ўсім удзельніцам калектыву. Зінаіда Паўлаўна галоўная падводчыца. Салістка – Іваненка Ганна Арцёмаўна.

Рэпертуар складаецца з адноўленых абрадавых, пазаабрадавых, вясельных, веснавых, жніўных песень “Ой, ты сонца яснае”, “Прапалова дзеўка васілёчкі”, “Ой, устану я ранюсенька”, “Пасею гурочкі”, “Як пасееў Васіль грэчку”, а таксама мясцовых вясковых танцаў (“Полька - весялуха”, “Субота”, “Мазурка”, “Падыспань”,“Матлёт”, “Нарэчанька”).

Гурт вылучаецца адметнай манерай спеваў і сваімі самабытнымі народнымі строямі (кашулямі і фартушкамі), аздобленымі своеасаблівым крыжыкавым арнаментам.

Удзельнікі аднаўляюць і захоўваюць традыцыі мясцовых абрадаў “Шчодрыкі”, “Вялікдзень”, “Тройца”“Пакровы”.

Мастацкі кіраўнік - Тукач Галіна Іванаўна.

 

 
“Перазвоны” аўтэнтычны гурт Печать
18.04.18 14:28

Перазвоны

аўтэнтычны гурт дзяржаўнай установы культуры

“Цэнтр культурна-дасугавай дзейнасці Акцябрскага раёна” в. Гаць

Мастацкі кіраўнік - Агейчык Алена Ігнатаўна

Фальклорны гурт “Перазвоны” распачаў сваю дзейнасць у 1982 годзе. У складзе гурта носьбіты і пераемнікі мясцовай мастацкай традыцыі. Гурт з’яўляецца захавальнікам традыцыйнай мастацкай культуры сваёй мясцовасці, вылучаецца адметнай манерай спеваў, самабытнымі народнымі строямі, аздобленымі своеасаблівым крыжыкавым арнаментам.

У рэпертуары калектыву – песні абрадавыя, пазаабрадавыя, любоўныя, сямейныя: «Божа дай, Божа дай, Божа памагай (велікодная), «Ой, ляцела пава» (веснавая), “У нядзелю рана на зары” (вясельная); танцы «Гапак», «Ножніцы», «Ойра», «Лявоніха», «Каваль», прыпеўкі на матыў «Сербіянкі», «Сямёнаўны», «Яблычка», «Барыні» і інш.

Песні, танцы, абрады ўдзельнікі гурта перанялі ад Кулак Сафіны Мікітаўны (1918 г.н.), Лешчанкі Евы Іванаўны (1924 г.н.), Кавалевіч Ефрасінні Фядосаўны (1915 г.н.).

Аўтарытэтам і павагай ў гурце карыстаецца Галайдзенка Віктар Уладзіміравіч – гарманіст – самавучка. Заводзіць песні ў калектыве Повар Надзея Аляксандраўна, падводзіць Агейчык Алена Ігнатаўна і Сухава Галіна Ігнатаўна , басуе Бялько Тамара Мікалаеўна.

Аўтэнтычны гурт «Перазвоны» - актыўны ўдзельнік раённых святаў «Купалле», «Масленіца», кірмашоў, удзельнік Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня» і іншых святочных мерапрыемстваў.

 
аўтэнтычны гурт “Купалінка” Печать
18.04.18 14:18

 

“Купалінка”

аўтэнтычны гурт Пратасаўскага сельскага дома народнай творчасці

Акцябрскага раёна

Мастацкі кіраўнік - Катлярова Святлана Міхайлаўна

Аўтэнтычны гурт “Купалінка” быў заснаваны ў 1986 годзе. У склад гурта ўваходзяць носьбіты народных традыцый, сярод іх спецыялісты сельскай гаспадаркі, клубнай установы, людзі сталага ўзросту, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку.

Фальклорна-этнаграфічны гурт «Купалінка» добра вядомы ў Акцябрскім раёне. Ён актыўны ўдзельнік абласных, раённых конкурсаў і свят. У яго рэпертуары беларускія і рускія народныя песні, танцы, карагоды.

Сваёй асноўнай мэтай удзельнікі калектыву бачаць аднаўленне і папулярызацыю аўтэнтычнага фальклору сваёй мясцовасці. З часу існавання, а гэта ўжо больш за 30 год, калектыў вядзе актыўную дзейнасць па вывучэнні, захаванні і перадачы дзецям і моладзі мясцовых традыцый, свят, абрадаў, песеннай і танцавальнай творчасці.

Удзельніцы гурта захоўваюць манеру выканання ансамблевых спеваў свайго рэгіёна. Кожная ўносіць адметную фарбу ў выкананне твора. Патапенка Валянціна Мікалаеўна, якая шмат гадоў кіравала калектывам, а цяпер на заслужаным адпачынку, лепшая запявала, Тамара Аркадзьеўна Богдан - выдатная прыпевачніца.

Крук Васіль Васільевіч – акампаніятар і душа калектыву.

“Купалінка” прымала ўдзел у абласным свяце “Нашы карані” (Рагачоў 1990 г.), рэгіянальным фестывалі “Палескі трохкутнік”(г. Глуск 2000г.), “Грай, гармонік” (г.Ельск 2003 г., 2013г.), (г.Рагачоў 2017г), абласным аглядзе-конкурсе сельскай мастацкай самадзейнасці (г.Калінкавічы 2003 г.), абласным аглядзе-конкурсе танцавальных пар выканаўцаў народных побытавых танцаў (г.Калінкавічы 2005г.), рэспубліканскім фестывалі гумару “Аўцюкі” (г.Калінкавічы 2012г.).

Пастаянны ўдзельнік Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня.

У чэрвені 2013 года гурт “Купалінка” стаў удзельнікам праграмы “Наперад у мінулае”, у 2016 годзе - прыняў ўдзел у радыёпарадачы “Беларуская этнафонія” канала “Культура” (г. Мінск).

У 2017 годзе калектыў выступіў з канцэртнай праграмай на міжнародным форуме “Турбізнес 2017”, які праходзіў у выставачнай зале “БелЭкспа” ў г. Мінск.


 

 
«Некрашынка» детский фольклорный ансамбль Печать
13.06.16 15:10

«Некрашынка»

ўзорны дзіцячы фальклорны ансамбль

Валосавіцкага сельскага дома народнай творчасці Акцябрскага раёна

Мастацкі кіраўнік - Бялько Алла Мікалаеўна

Узорны дзіцячы фальклорны ансамбль “Некрашынка” створаны ў 1998 годзе. У 2005 годзе яму нададзена найменне “ўзорны”.

Малодшая і старэйшая групы ансамбля аб’ядноўваюць 15 хлапчукоў і дзяўчынак. Падчас рэпетыцый удзельнікі калектыву пераймаюць і засвойваюць манеру выканання  песень, танцаў ад носьбітаў народных  традыцый   Настассі Юрчак (1932 г.н.), Кацярыны Быхавец (1932 г.н.), Марыі Ягур (1928 г.н.), жыхарак в.Валосавічы.

Творчая праца ўдзельнікаў  ансамбля “Некрашынка” накіравана на арганізацыю фальклорных экспедыцый, сустрэч і гутарак з мясцовымі носьбітамі фальклору, у час якіх дзеці пераймаюць песні “з голаса ў голас”, музыку “з рукі ў руку”, танцы бабулі “з нагі ў нагу”, запісваюць і вывучаюць    традыцыі, абрады, “танцавальны этыкет”, традыцыйны народны касцюм. Галоўная задача калектыву – вывучэнне, адраджэнне, развіццё  народных традыцый сваёй мясцовасці.

Рэпертуар ансамбля адлюстроўвае разнастайны мясцовы фальклор:  танцы гуртавыя і парныя – “Месяц”, “Кракавяк”, “Сербіянка”, “Полька па-мясцоваму”, “Лявоніха”, “Падыспань”, “Ва саду лі”, “Субота”; песні калядныя – “Го-го-го каза”, жартоўныя – “Камар лазню тапіў”; траецкія – “Ой, Троіца, Троіца, прысвятая Багародзіца”; вясельныя “Ой, нясіце ж каравай нясіце”, “Дай у нашага свата”; пазаабрадавыя – “Зелянее жыта”, “Прабачайце госцейкі”.

Ансамбль “Некрашынка”  - актыўны ўдзельнік святочных раённых мерапрыемстваў, абласных аглядаў – конкурсаў, фестываляў.

Музычны кіраўнік узорнага дзіцячага фальклорнага ансамбля “Некрашынка”  – Ігнатовіч Міхаіл Уладзіміравіч.


 
Образцовый детский фольклорный коллектив "Праменьчыкі" Печать
16.02.16 10:54

«Праменьчыкі»

дзіцячы фальклорны ансамбль

ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў г.п. Акцябрскі”

Музычны кіраўнік - Таргонская Марына Анатольеўна

Дзіцячы фальклорны калектыў “Праменьчыкі” быў створаны на базе Акцябрскай школы мастацтваў.

Калектыў шмат год плённа працуе, выконваючы пастаўленыя перад сабой задачы: перайманне, захаванне і папулярызацыя песеннага, танцавальнага, музычнага фальклору Рудабельшчыны.

Гісторыя дзіцячага фальклорнага калектыва “Праменьчыкі” пачалася ў 2006  годзе, са стварэння на базе Акцябрскай школы мастацтваў гурта народных побытавых танцаў.

Рэпертуар гурта адлюстроўвае багацце і разнастайнасць танцавальнага, гульнявога і музычнага фальклору. Рэпетыцыі і выступленні калектыву нагадваюць цікавую гульню, на працягу якой дзеці становяцца то спевакамі, то танцорамі, то музыкамі.

Калектыў вядзе папулярызацыю традыцыйнай культуры свайго рэгіёна праз актыўную канцэртную дзейнасць.

У рэпертуары калектыву – народныя танцы “Кракавяк”, “Падыспань”, “Сербіянка”, песні абрадавыя (веснавыя, траецкія, купальскія), пазаабрадавыя; гульні “Апанас”, “Квактуха”, “Явар”; карагод “Вяснянка”, “У карагодзе мы былі”, запісаныя ад носьбітаў фальклорных традыцый  Акцябрскага раёна.

Удзельнікі калектыву вучацца вышываць, плесці, ткаць паясы, таму ўсе яны апрануты ў адноўленыя па старажытных узорах строі, зробленыя сваімі рукамі   з дапамогай бацькоў.

Хормайстар калектыву – Сайкоўкая Таццяна Эдуардаўна,   харэаграфічны кіраўнік – Семілет Ірына Валянцінаўна.

 

 
<< Начало < Предыдущая 1 2 Следующая > Последняя >>

Страница 1 из 2