Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер

«Некрашынка» детский фольклорный ансамбль Печать
13.06.16 15:10

«Некрашынка»

ўзорны дзіцячы фальклорны ансамбль

Валосавіцкага сельскага дома народнай творчасці Акцябрскага раёна

Мастацкі кіраўнік - Бялько Алла Мікалаеўна

Узорны дзіцячы фальклорны ансамбль “Некрашынка” створаны ў 1998 годзе. У 2005 годзе яму нададзена найменне “ўзорны”.

Малодшая і старэйшая групы ансамбля аб’ядноўваюць 15 хлапчукоў і дзяўчынак. Падчас рэпетыцый удзельнікі калектыву пераймаюць і засвойваюць манеру выканання  песень, танцаў ад носьбітаў народных  традыцый   Настассі Юрчак (1932 г.н.), Кацярыны Быхавец (1932 г.н.), Марыі Ягур (1928 г.н.), жыхарак в.Валосавічы.

Творчая праца ўдзельнікаў  ансамбля “Некрашынка” накіравана на арганізацыю фальклорных экспедыцый, сустрэч і гутарак з мясцовымі носьбітамі фальклору, у час якіх дзеці пераймаюць песні “з голаса ў голас”, музыку “з рукі ў руку”, танцы бабулі “з нагі ў нагу”, запісваюць і вывучаюць    традыцыі, абрады, “танцавальны этыкет”, традыцыйны народны касцюм. Галоўная задача калектыву – вывучэнне, адраджэнне, развіццё  народных традыцый сваёй мясцовасці.

Рэпертуар ансамбля адлюстроўвае разнастайны мясцовы фальклор:  танцы гуртавыя і парныя – “Месяц”, “Кракавяк”, “Сербіянка”, “Полька па-мясцоваму”, “Лявоніха”, “Падыспань”, “Ва саду лі”, “Субота”; песні калядныя – “Го-го-го каза”, жартоўныя – “Камар лазню тапіў”; траецкія – “Ой, Троіца, Троіца, прысвятая Багародзіца”; вясельныя “Ой, нясіце ж каравай нясіце”, “Дай у нашага свата”; пазаабрадавыя – “Зелянее жыта”, “Прабачайце госцейкі”.

Ансамбль “Некрашынка”  - актыўны ўдзельнік святочных раённых мерапрыемстваў, абласных аглядаў – конкурсаў, фестываляў.

Музычны кіраўнік узорнага дзіцячага фальклорнага ансамбля “Некрашынка”  – Ігнатовіч Міхаіл Уладзіміравіч.