Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер

Рудабельскiям зорачкi Печать
15.01.13 14:51

 

«Рудабельскія зорачкі»

узорны фальклорны ансамбль  ДУК Акцябрскі цэнтр вольнага часу”

1.            Калектыў:

1.1.         назва_Узорны фальклорны ансамбль «Рудабельскія зорачкі» ДУК Акцябрскі цэнтр вольнага часу”

1.2.         жанравы накірунак_аўтэнтычны фальклор

1.3.         базавая арганізацыя_ДУК Акцябрскі цэнтр вольнага часу”, вул. Савецкая, 59, г.п. Акцябрскі, Гомельская вобласць, 247319

1.4.         заснавальнік       ДУК Акцябрскі цэнтр вольнага часу”

1.5.         год стварэння калектыву_1995 г.

1.6.         групы ў складзе калектывувакальная група, танцавальныя пары,акампаніруючая група

2.            Наданне наймення, звання:

2.1.         народны(узорны) аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь_узорны, Рашэнне калегіі Міністэрства культуры РБ № 3 п.7 ад 23.03.2000г.

2.2.         Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь_

2.3.         дата пацвярджэння наймення, звання_Загад Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама №42 ад 09.03.2015г.

3.            Мастацкі кіраўнік:

3.1.         _Дульская Вольга Гаўрылаўна, 1954 г.н.

3.2.         з якога года кіруе калектывам_1995г.

3.3.         адукацыя_вышэйшая, Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Н.К.Крупскай, 1988г., філолаг

3.4.         асноўнае месца працы, пасада_ДУК Акцябрскі цэнтр вольнага часу”,, тэл. 5-33-99, 5-14-85, хармайстар узорнага фальклорнага ансамбля “Рудабельскія зорачкі”, загад № 166 ад 21.10.2003г.

3.5.         хатні адрас, тэлефон_247319, Гомельская вобл., г.п. Акцябрскі, вул. Урыцкага, д. 69, тэл. 5-24-72, маб. 80296460924

4.Іншыя спецыялісты Бяжкоў Д.Г., музычны кіраўнік

5.Мастацкі савет_Дульская В.Г. (хармайстар), Бяжкоў Д.Г.музычны кіраўнік

6.            Характарыстыка складу ўдзельнікаў:

6.1.         агульная колькасць_32 чалавека

6.2.         узрост ад_10_да_16_гадоў;

6.3.         сацыяльны статус_вучні

7.            Матэрыяльна-тэхнічная база

7.1.         памяшканне, займаемая плошча (кв.м.)_1 пастаяннае памяшканне, 72 кв.м.

7.2.         музычныя інструменты_гармонік – 9; бубен – 5, шумавыя інструменты -1, барабан -1

7.3.         сцэнічныя касцюмы_1 камплект

8.            Удзел у абласных, рэспубліканскіх і міжнародных аглядах, конкурсах, фестывалях

-              Дыпламант Ш ступені занальнага агляду-фестывалю народнага мастацтва “Беларусь – мая песня” /г. Светлагорск, 1997 г./;

-              дыпламант ІІ Міжнароднага фестывалю харэаграфічнага мастацтва “Сожскі карагод” /г. Гомель, 1999 г./;

-              лаўрэат I ступені фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” /г.п. Акцябрскі, 1999 г./;

-              лаўрэат І, ІІ, Ш, ІV ступеняў ІV Рэспубліканскага фестывалю народнага танца “Чачэрская полька” /г. Чачэрск, 2000 г./;

-              уладальнік гран-пры, дыпламант ІІ і ІІІ ступеняў рэгіянальнага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” /2001, 2004 гг./;

-              удзельнік адборачнага туру тэлефестывалю “Усе мы – родам з дзяцінства” /2002 г./;

-              удзельнік фальклорнай экспедыцыі ў г. Нарач Мінскай вобласці /2002 г./;

-              удзельнік Міжрэгіянальнага конкурсу аўтэнтычнай харэаграфіі фестывалю “Палескі трохкутнік” /2002 г./;

-              удзельнік Рэспубліканскага “круглага стала” па тэме “Святы сонечнага крыжа” на базе Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь /г. Мінск, 2004 г./;

-              удзельнік раённага семінара з паказальнай праграмай “Мая спадчына” /2003, 2004 гг./;

-              удзельнік Рэспубліканскага майстар-класа на базе Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў /г. Мінск, 2005 г./;

-              уладальнік ганаровай граматы за дасягненне лепшых паказчыкаў у раённым спаборніцтве сярод устаноў культуры і спецыялістаў у намінацыі “Лепшы дзіцячы калектыў сярод гарадскіх устаноў культуры” /2005 г./;

-              удзельнік III Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Традыцыйная культура і дзеці: праблемы этнавыхавання” /г.п. Акцябрскі, 2006 г./;

-              удзельнік акцыі “Міласэрнасць: дзеці – дзецям” (п. Бараўляны Мінскай вобласці, 2007 г.);

-              удзельнік мерапрыемстваў рэспубліканскіх курсаў для кіраўнікоў дзіцячых фальклорных калектываў у Беларускім дзяржаўным інстытуце праблем культуры /г. Мінск, 2007 г./;

-              дыпламант Рэгіянальнага фестывалю гарманістаў Палескага краю “Грай, гармонік” /г. Ельск, 2007 г./;

-              удзельнік Рэспубліканскага свята-кірмашу “Дажынкі” /г. Рэчыца, 2007 г./;

-              удзельнік канцэртаў беларускага фальклору ў межах культурнага абмену паміж Беларуссю і Германіяй /г. Фолькендорф, Германія, 2008 г./;

-              дыплом “За любоў і павагу да фальклорнага мастацтва свайго краю”, грамата ЮНЕСКА V Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” /г.п. Акцябрскі, 2008 г./;

-              удзельнік гала-канцэрта на свяце горада Гомеля /г. Гомель, 2009 г./;

-              удзельнік прэзентацыі Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” /г. Мінск, 2010 г./;

-              удзельнік фестывалю дзіцячых фальклорных калектываў “Дёжкин карагод” /г. Курск, Расія, 2010 г./;

-              удзельнік I Міжнароднага фальклорнага фестывалю “Свитовид” /г. Пераяслаў-Хмяльніцкі Кіеўскай вобласці, Украіна, 2011 г./;

-              лаўрэат I ступені VII Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня-2012”, узнагароджаны “за перайманне і захаванне традыцый мастацкай культуры свайго краю” /г.п. Акцябрскі, 2012 г./;

-              удзельнік ІV Міжнароднага этнічнага фестывалю “Камяніца”, /п.а. Азярцо Мінскай вобласці, 2012 г./;

-              лаўрэат I ступені VIIІ Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”, узнагароджаны “За захаванне этнамузычнай спадчыны беларусаў” /г.п. Акцябрскі, 2014 г./;

9.            Творчая характарыстыка калектыву

З 1995 года плённа працуе фальклорны ансамбль “Рудабельскія зорачкі”. Па выніках удзелу у ІІ фестываліфальклорнага мастацтва“Берагіня” ў 2000годзе рашэннем калегіі Міністэрства культуры РБ калектыву прысвоена ганаровае найменне “ўзорны”.

Сённяшнія ўдзельнікі калектыву, яго мастацкі караўнік Вольга Гаўрылаўна Дульская, акампаніятар Дзмітрый Гаўрылавіч Бяжкоў працягваюць справу, распачатую настаўніцай пачатковых класаў Акцябрскай раённай гімназіі Тамарай Сяргееўнай Кругловай і першымі ўдзельнікамі “зорачак”.

У асноўны склад ансамбля ўваходзяць вучні 6-11 класаў раённай гімназіі: фальклорная група з 20 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія танчаць і спяваюць, і акампаніруючая група “Брачынскія музыкі” з 8 чалавек. Ансамбль максама мае малодшую ўзроставую групу з 20 чалавек . Амаль ад пачатку існавання калектыву самыя актыўныя ўдзельнікі – спевакі і танцоры Бяжкоў Сяргей, Кудзелька Аляксей, Залатароў Віталь, Федаровіч Максім, Гормаш Юрый, Сачок Ксенія, Купчэня Ірына, Шэйка Кацярына, Красоўская Святлана, Любанец Юлія і Святлана, Паршута Таццяна, Каліноўская Вікторыя.

Вялікае значэнне для плённай працы калектыву маюць шчыльныя творчыя стасункі з носьбітамі аўтэнтыкі: Аляксеем Федаравічам Куляем (г.п. Акцябрскі), Сяменам Данілавічам Селіванавым (г.п. Акцябрскі). Анастасіяй Астапаўнай Юрчак (в. Валосавічы), Варварай Данілаўнай Верас, якая амаль заўсёды выступае з калектывам.

У аснове дзейнасці “Рудабельскіх зорачак” ляжыць краязнаўчая праца, вандроўкі ў навакольныя вёскі, сустрэчы з носьбітамі. У час гэтых вандровак і сустрэч дзеці спяваюць “з голасу ў голас”, граюць на гармоніках “з рукі ў руку”, выконваюць танцы сваіх бабуль і прабабуль “з нагі ў нагу”. Адначасова вывучаюць народны касцюм, традыцыйны этыкет, фальклорныя абрады. Дзеці праяўляюць здольнасці ў розных відахдэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, як гэта было раней у народнай традыцыі,вывучаючы адразу ісаломапляценне, і ткацтва, і выраб выцінанак.

У рэпертуары калектыву – абрадавыя і пазаабрадавыя песні, карагоды, танцы, гульні, замовы, найгрышы Акцябрскага раёна.

Ансабль “Рудабельскія зорачкі” пастаянна выступае перад шэфамі школы, на бацькоўскіх сходах, у навакольных вёсках, прымае ўдзел у гарадскіх канцэртах, раённых аглядах народнай творчасці, выязджае з канцэртамі ў вёскі Акцябрскага і навакольных раёнаў, удзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных фестывалях. З непаўторнай цікавасцю паўсюдна ўспрымаюць узорны фальклорны ансамбль“Рудабельскія зорачкі”, які нясе людзям радасць, каларыт Рудабельскага краю, багатага сваімі традыцыямі.