Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер

аўтэнтычны гурт “Купалінка” Печать
18.04.18 14:18

 

“Купалінка”

аўтэнтычны гурт Пратасаўскага сельскага дома народнай творчасці

Акцябрскага раёна

Мастацкі кіраўнік - Катлярова Святлана Міхайлаўна

Аўтэнтычны гурт “Купалінка” быў заснаваны ў 1986 годзе. У склад гурта ўваходзяць носьбіты народных традыцый, сярод іх спецыялісты сельскай гаспадаркі, клубнай установы, людзі сталага ўзросту, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку.

Фальклорна-этнаграфічны гурт «Купалінка» добра вядомы ў Акцябрскім раёне. Ён актыўны ўдзельнік абласных, раённых конкурсаў і свят. У яго рэпертуары беларускія і рускія народныя песні, танцы, карагоды.

Сваёй асноўнай мэтай удзельнікі калектыву бачаць аднаўленне і папулярызацыю аўтэнтычнага фальклору сваёй мясцовасці. З часу існавання, а гэта ўжо больш за 30 год, калектыў вядзе актыўную дзейнасць па вывучэнні, захаванні і перадачы дзецям і моладзі мясцовых традыцый, свят, абрадаў, песеннай і танцавальнай творчасці.

Удзельніцы гурта захоўваюць манеру выканання ансамблевых спеваў свайго рэгіёна. Кожная ўносіць адметную фарбу ў выкананне твора. Патапенка Валянціна Мікалаеўна, якая шмат гадоў кіравала калектывам, а цяпер на заслужаным адпачынку, лепшая запявала, Тамара Аркадзьеўна Богдан - выдатная прыпевачніца.

Крук Васіль Васільевіч – акампаніятар і душа калектыву.

“Купалінка” прымала ўдзел у абласным свяце “Нашы карані” (Рагачоў 1990 г.), рэгіянальным фестывалі “Палескі трохкутнік”(г. Глуск 2000г.), “Грай, гармонік” (г.Ельск 2003 г., 2013г.), (г.Рагачоў 2017г), абласным аглядзе-конкурсе сельскай мастацкай самадзейнасці (г.Калінкавічы 2003 г.), абласным аглядзе-конкурсе танцавальных пар выканаўцаў народных побытавых танцаў (г.Калінкавічы 2005г.), рэспубліканскім фестывалі гумару “Аўцюкі” (г.Калінкавічы 2012г.).

Пастаянны ўдзельнік Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня.

У чэрвені 2013 года гурт “Купалінка” стаў удзельнікам праграмы “Наперад у мінулае”, у 2016 годзе - прыняў ўдзел у радыёпарадачы “Беларуская этнафонія” канала “Культура” (г. Мінск).

У 2017 годзе калектыў выступіў з канцэртнай праграмай на міжнародным форуме “Турбізнес 2017”, які праходзіў у выставачнай зале “БелЭкспа” ў г. Мінск.