Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер

V Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый “Кліч Палесся” Печать
24.09.18 10:12

 

 

22 верасня 2018 г. у аг. Ляскавічы Петрыкаўскага раёна адбыўся V Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый “Кліч Палесся”. Традыцыйна ў фестывальных мерапрыемствах прынялі ўдзел творчыя калектывы, майстры і рамеснікі з васьмі раёнаў Гомельскай вобласці і трох раёнаў Брэсцкай абласцей, калектывы замежных краін.

Супрацоўнікі Дзяржаўнай установы культуры “Цэнтр гісторыі і культуры Акцябрскага раёна” прадставілі свой тэатралізаваны падварок падчас свята беларускага народнага тэатра батлейка «Батлейка.by”. Батлеечнікі з 8 раёнаў Гомельскай вобласці паказвалі батлеечныя спектаклі і прэзентавалі свае этна-студыі, расказвалі аб гісторыі ўзнікнення батлейкі ў сваім рэгіёне, а госці падворкаў маглі паўдзельнічаць у майстар-класах па вырабў лялек для батлейкі.

Этна-студыя “Батлейка” ДУК “Цэнтр гісторыі і культуры Акцябрскага раёна” была ўзнагароджаны Дыпломам за актыўны ўдзел у фестывалі і значны ўклад у прапаганду беларускай культуры.