Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер

Абласны фестываль кнігі «#ЧЫТАЙГОМЕЛЬ» Печать
31.05.19 08:05

26 мая ў г. Гомелі прайшоў чарговы абласны фестываль кнігі «#ЧЫТАЙГОМЕЛЬ», у якім прыняла ўдзел ДУК “Акцябрская раённая бібліятэка”. Праграма маштабнага мерапрыемства была надзвычай разнастайная і насычаная. У рамках фестывалю праходзіў рэгіянальны агляд-конкурс “Бібліятэчная пляцоўка”. Акцябрская раённая бібліятэка прадставіла падворак “Акцябрскай зямлі неўміручыя скарбы”. Пляцоўка адлюстроўвала гісторыка-культурную і літаратурную спадчыну, славутасці раёна, знакамітых людзей краю, брэндавыя мерапрыемствы. Аформленая ў арыгінальным кніжна-фальклорным стылі, яна прыцягвала ўвагу гасцей фестывалю. Па выніках конкурсу наша бібліятэка была адзначана заахвочвальным дыпломам.

Таксама ўстанова прыняла ўдзел у творчым конкурсе “Літаратурны герой”. Супрацоўнікі бібліятэкі прадставілі работу “Винни Пух и все-все-все”. У намінацыі «Літаратурны герой твораў замежных аўтараў” калектыў атрымаў II месца.