Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер

новости


Свята Івана Купалы Печать
10.07.18 10:47

 

Вечар напярэдадні Купалля масава і ўрачыста адзначылі жыхары і госці гэтай вёскі, што за апошнія гады ўжо стала добрай нязменнай традыцыяй.

Сапраўды, прастольнае свята Івана Купалы, якое бярэ свае вытокі з глыбокай старажытнасці, карыстаецца вялікай павагай у славянскіх народаў. Здаўна шануюць Купалле і на Акцябршчыне – яно лічыцца ці не галоўным сезонным святам у нашым гарпасёлку і ў некаторых населеных пунктах раёна, у тым ліку і ў Гаці. Разам з усімі неабходнымі абрадавымі атрыбутамі з нядаўняга часу Купалле тут сталі адзначаць разам са святам вёскі. Пара цудоўная: дзень нараджэння гэтага працавітага і пявучага сяла як раз супадае з самым росквітам багатай прыроды навокал падчас макушкі лета, на якое і прыпадае святкаванне Івана Купалы.

Як было сказана вечарам 6-га ліпеня на адкрыцці свята яго маладымі вядучымі Дар’яй і Назарам, вёску Гаць не ўбачыш на вялікіх картах – у сусветным маштабе гэта зусім непрыкметнае паселішча. Але як яно многа значыць для тых, хто тут нарадзіўся, сталеў, адкуль пайшоў у дарослае самастойнае жыццё, хто і цяпер жыве, працуе, спраўляе вяселлі, гадуе дзяцей і ўнукаў! І няхай мінаюць гады і стагоддзі, гісторыя малой радзімы папаўняецца ўсё новымі і новымі старонкамі, якую складаюць людзі – галоўнае і бясцэннае багацце вёскі Гаць, што і знаходзіць адлюстраванне ў штогадовых сельскіх святах.

“Вельмі радуе, што ў гэты цудоўны вечар з такім жа надвор’ем на наша свята сабралася шмат дзяцей, а яны – наша будучае, — адзначыў у прывітальным слове старшыня Ламавіцкага сельвыканкама Міхаіл Камзолаў. – І калі так працягнецца далей, то вёска будзе жыць і захоўваць усё тое добрае, створанае нашымі папярэднікамі. У Гаці ж яе жыхары заўсёды любілі і любяць працаваць, умеюць і ладзіць годны адпачынак, прыкладам чаму – сённяшняе Купалле, на якім, спадзяемся, сумаваць нікому не давядзецца”.

Сапраўды, як кажуць, свой твар Гаць сумела захаваць. Нягледзячы на тое, што тут ужо як паўтара дзесяцігоддзя, як скасавана мясцовае сельгаспрадпрыемства, адносна новая сярэдняя школа пераўтварылася ў базавую, вёска працягвае жыць, добраўпарадкоўваецца, дзякуючы ў першую чаргу сваім шчырым жыхарам, сапраўдным патрыётам і захавальнікам народных традыцый.  Таму асобная частка святочнага мерапрыемства, якое было падрыхтавана мясцовай установай культуры на чале з дырэктарам Аленай Агейчык, прысвячалася землякам – няўрымслівым вяскоўцам, для якіх сёлетнія ўрачыстасці  сталі адметнымі ў іх жыцці.

Так, памятны падарунак атрымала самая старэйшая жыхарка в. Гаць Яўгенія Якімаўна Кулак, якой нядаўна споўніўся 91 год (бабуля па стану здароўя не змагла прысутнічаць на свяце і яго уручылі яе сыну Рыгору). У супрацьлегласць ёй самым малодшым жыхаркам гэтай вёскі – стрыечным сястрычкам Вікторыі Галамака і Уладзіславе Уладзіміравай толькі-толькі споўнілася па два месяцы. Вельмі цікава, што нарадзіліся яны ў адзін дзень – 8 мая, а іх мамы – родныя сёстры Таццяна Канашкова і Ганна Уладзімірава, якім таксама былі ўручаны падарункі пад шчырыя апладысменты прысутных. Згадзіцеся, такія шчаслівыя супадзенні ў адносна невялікай вёсцы ды, лічы, у адной сям’і, здараюцца  не часта.

Віншаванні і падарункі таксама атрымалі іншыя аднавяскоўцы – сямейная пара Міхаіла і Святланы Маркавец, якія ў пачатку ліпеня адзначылі 35-годдзе сумеснага жыцця, ветэраны працы Таццяна Канашкова, Ніна Валодзька, Галіна Муравіцкая, Валянціна Мазарук, Тамара Луцковіч, Людміла Белая, Надзея Смірнова, выдатныя мясцовыя музыкі, без якіх не абыходзіцца ніводнае свята, гарманіст Віктар Галайдзенка і баяніст Галіна Пілюкова, юбіляры Валянціна Віткоўская, Аляксандр Валодзька, Валянціна Новік, а таксама выхавацель Гацкага СПЦ Ірына Логінава і адна са старэйшын вёскі Алена Якаўлеўна Жулега, якая шмат гадоў самастойна даглядае мужа-інваліда. Лепшымі ж гаспадаром і гаспадыняй прыватных падворкаў вёскі Гаць на гэты раз прызнаны Сяргей Брэкман і Наталля Глушко. Дарэчы, прызы для “віноўнікаў урачыстасці” і ўдзельнікаў конкурсаў прадаставілі спонсары – індывідуальныя прадпрымальнікі Андрэй Глушко і Уладзімір Івашкевіч (да слова, яны самі гатчане), а таксама ААТ “Ламавічы” на чале з выканаўчым дырэктарам Ігарам Сівым і Ламавіцкі сельвыканкам, які ўзначальвае Міхаіл Камзолаў, за што ім выказана вялікая падзяка ад арганізатараў гацкага Купалля.

Шматлікіх прысутных на двайным свяце па-сапраўднаму парадавала цудоўная культурна-забаўляльная праграма. Для самых маленькіх працавалі атракцыёны, больш старэйшая  дзятва і дарослыя маглі паспаборнічаць у разнастайных конкурсах – песенным, танцавальным, відовішчным, як, напрыклад, “Бой мяхамі на бервяне”, які выклікаў шмат жадаючых паказаць свае сілы і спрыт, і іншых. Цёпла былі ўспрыняты публікай канцэртныя нумары ў сольным і групавым выкананні ад удзельнікаў фальклорнага ансамбля “Перазвоны” з Гаці, прыезджых самадзейных артыстаў – Алы Бялько і Леаніда Шчэрбіна з Валосавіч, Майі Шпак з Граб’я.

Апафеозам свята зноў жа па традыцыі стала віншаванне ўсіх гасцей ад імя гаспадароў – народных персанажаў Купалінкі і Івана Купалы, якія былі на чале дружнага карагоду дзяцей і дарослых на цэнтральнай пляцоўцы. А ў начным небе над Гаццю яшчэ доўга лунала водгулле купальскіх песень, а затым – і сучасных мелодый святочнай дыскатэкі.

Юрый Каспяровіч.

Фота аўтара.

 

 
Калейдоскоп игр « Лето солнышком согрето» Печать
10.07.18 08:20

 

На открытой площадке ГУК «Октябрьский районный дом ремесел» в рамках межведомственных программ «Лето на пальзу-2018», «Забота» для участников творческих мастерских прошел калейдоскоп игр « Лето солнышком согрето».

Ребята с большим интересом и азартом принимали участие в подвижных играх, получили массу незабываемых впечатлений.


 

 
Рудабельскае купалле Печать
09.07.18 08:20

 

 
ЗВЯЗДА вітае БЕРАГІНЮ Печать
22.06.18 13:06

 
«Асоба ў народнай культуры беларусаў» Печать
21.06.18 08:23

 

20. 06. 2018  у карціннай галерэі імя Л. М. Дробава і цэнтры вольнага часу г.п. Акцябрскі адбылося адкрыццё выстаў «Выцінанка: беларускі народны танец» і «Асоба ў народнай культуры беларусаў» у рамках X Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва Берагіня.

 

 

 

 
<< Начало < Предыдущая 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Следующая > Последняя >>

Страница 5 из 62